Выстава: “Ромб.Крыж.Кола”

14.03.2013

17 сакавіка (нядзеля) 2013 г. а 15 гадзіне ў музейна-“Ромб.Крыж.Кола”выставачным комплексе ДУ “Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” (вул. Рынкавая, д.4, г. Заслаўе) адбудзецца адкрыццё выставы  “Ромб.Крыж.Кола”, дзе можна будзе пабачыць ручнікі з усіх этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

Стараверскія вышываныя, слуцкія пераборныя, мядзельскія браныя, заходнепалескія паласатыя, знакамітыя неглюбскія і шмат іншых ручнікоў пададзеных са збораў Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава, Мінскага абласнога краязнаўчага музея, а таксама фондаў ГКМЗ “Заслаўе”.

У праграме адкрыцця:
— спевы Наталлі Матыліцкай, фальклорнага гурта GUDA, а таксама навучэнцаў Школы традыцыйнага мастацтва пры гурце GUDA;
— карагоды і масленічныя прысмакі;
— развагі пра беларускі ручнік даследчыкаў Марыі Віннікавай, Таццяны Гаранскай, Пятра Цалкі і інш.

Выстава працягнецца да 17 красавіка 2013 г. — в городе Заславль.