Руфер зняў timelapse-відэаролік пра Мінск

15.08.2013

Мінчанін Аляксей Дашкевіч падзяліўся з рэдакцыяй Onliner.by уласным timelapse-відэаролікам пра Мінск. Дзвюххвілінны кліп характэрны тым, што большасць кадраў знятыя з дахаў дамоў. У аб’ектыў фатографа трапілі Няміга, Траецкае прадмесце, Кастрычніцкая плошча, Каменная Горка, Кунцаўшчына, Паўднёва-Захад, Уручча і іншыя раёны горада.