Мінск з вышыні птушынага палёту

10.02.2014

Вось і скончыліся тры тыдні марозных, сонечных дзянькоў — Піша ў сваім блогу Антон Шалковіч. Шчыра кажучы, адчуванне было, што прайшло не менш за месяц, а то і паўтара. За гэты час удалося шчыльна палётаць, паздымаць заходы і даху, даху і заходы. Задумваўся гэты ролік як дэманстрацыя Мінска з незвычайнага ракурсу. Вядома, я не ўсё зняў, што можна было б і што хацелася б. Гэта пакінем на будучыню. А вось тое, што атрымалася цяпер. І не забудзьцеся ўключыць HD.