Масленіца в Музее Архiтэктуры i побыту

24.02.2016

12 Сакавіка (субота) з 12:00 да 17.00

Мы рады прапанаваць вясёлы адпачынак у самым прыгожым месцы пад Мінскам! Толькі падчас нашага свята можна прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнай нядзелі.

Вас чакае:

  • “Сустрэча” (выпяканне бліноў, дзіцячая гульнёвая пляцоўка)
  • “Зайгрыш” (гулянні, хаджэнне ў госці да гаспадароў, тэатр “Батлейка”)
  • “Разгул” (абыход моладзю двароў, абрад “калодка” для халастых)
  • “Конскае свята” (аб’езд маладых коней і выезд бабкі-павітухі)
  • “Цешчын вечар”(завітанне да цёшчы на бліны)
  • “Залоўкіны пасядзелкі” (расповед пра масленічныя стравы маладой нявесткай)
  • “Даравальная нядзеля” (абрад “прабачальная бяседа”).

Вы таксама зможаце:

  • пачуць народную музыку і спевы ад вядомых фальклёрных калектываў
  • пакаштаваць бліны і іншыя масленічныя стравы
  • паўдзельнічаць ў абрадзе “Пахаванне дзеда”
  • пакатацца на конях і санях
  • спаліць пудзіла Марэны
  • патанчыць на этна-дыскатэке

Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!

Кошт квіткоў:
100 000 руб. – дарослыя, 50 000 руб. – школьнікі, дашкольнікі– бясплатна.

Сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці) — 240 000 руб.

За дадатковую плату:

  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў
  • катанне на верталёце
  • катанне на конях

Трансфер ад прыпынку «Ст. метро «Пятроўшчына»

Схему праезду глядзіце тут

 

Нашы магніты вы можаце купіць у музеі:

12744322_816061775165666_3466561099396427030_n

12717958_816061798498997_363753282643926405_n