Беларускi Скансэн

15.03.2016

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі.

IMG_20160226_085915_548

Як музей, які дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей, Беларускі скансэн адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з’яўляецца ландшафт. Беларускі скансэн адносна малады ў параўнанні з аналагічнымі музеямі свету.

Ідэя стварэння музея народнай архітэктуры і побыту пад адкрытым небам упершыню была выказана ў 1908 годзе вядомым беларускім мастаком Фердынандам Рушчыцам, аднак Першая сусветная вайна, а потым Другая сусветная вайна перашкодзілі ажыццяўленню яго задумы.

IMG_20160226_085947_482

9 снежня 1976 года Урадам Рэспублікі была прынята Пастанова № 367 “Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту”, а для яе рэалізацыі загадам Міністэрства культуры арганізавана Рабочая група па стварэнню музея. У склад Рабочай групы ўвайшлі архітэктары, гісторыкі і этнографы. Пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах рэспублікі з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі і перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў музейнага значэння.

12744322_816061775165666_3466561099396427030_n

Музейны комплекс павінен быў уключаць больш 250 помнікаў і 50 тыс. экспанатаў, вытворча-гаспадарчую зону, аб’екты інжынернага забеспячэння, унутрымузейныя дарогі, аб’екты добраўпарадкавання.

На працягу 1987-1994 гадоў для наведвальнікаў былі адчынены тры навукова-экспазіцыйных сектара: «Цэнтральная Беларусь» і часткова сфарміраваныя «Паазер’е» і «Падняпроўе». Сёння ў склад экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ўваходзяць каля 40 аб’ектаў, частка якіх знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі.

IMG_20160226_090008_790

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту захоўвае і адраджае традыцыі беларускага народа:

«Шчадрэц» — галоўны сімвал — Калядная зорка, абрад «калядавання» займае цэнтральнае месца.

«Сустрэча Масленіцы» і «Провады Масленіцы» з магічнымі карагодамі, спальваннем пудзіла, народнымі гульнямі і традыцыйнымі блінамі.

«Гуканне вясны» — у гонар наступу вясновых дзён над музеем гучаць «вяснянкі», водзяцца карагоды, праводзяцца майстар-класы па вырабе сімвала вясны — жаваронка.

«Вербніца» — падчас святочнай службы асвячаюцца вербныя галінкі, упрыгожаныя згодна з традыцыямі пры правядзенні майстар-класа.

Народныя традыцыі надалі каляндарным абрадам своеасаблівы каларыт і нацыянальную спецыфіку.

Акрамя мерапрыемстваў, прысвечаных абрадава-каляндарным святам, музей прапануе мерапрыемствы і грамадскія акцыі разнастайнай тэматыкі.

Лірычна-гумарыстычная праграма мерапрыемства «Кахай па-беларуску» прысвечана Дню закаханых. Цікавае падарожжа ў гісторыю традыцыйнага стаўлення беларусаў да кахання, шлюбу, сям’і завяршаецца музейным абрадам “Злом навалы і напасці, каб панавала ў сям’і шчасце”.

У Міжнародны дзень музеяў у беларускі скансэн з’язджаюцца госці, артысты, народныя майстры, каб паслухаць выступленні фальклорных калектываў, пазнаёміцца з экспазіцыяй і выставамі, паўдзельнічаць у майстар-класах, а таксама набыць сувеніры.

Фолк-фэст «Камяніца» — сумесны праект з ААА «Новы альянс» — у верасні на тэрыторыі музея збіраюцца лепшыя фальклорныя і постфальклорныя гурты з Беларусі і блізкага замежжа.

Правядзенне на тэрыторыі музея святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню работнікаў культуры, Дню ведаў, Дню настаўніка, Дню пажылых людзей і іншым прафесійным святам, падораць добры настрой і незабыўныя ўражанні.

Экспазіцыя музея для наведвальнікаў працуе з 10.00 да 17.00 (з 1 красавіка з 11.00 да 19.00)
Каса працуе з 10.00 да 16.30 (з 1 красавіка з 11.00 да 18.00)
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак, дзяржаўныя святы

рус.
Белорусский государственный музей народной архитектуры и быта относится к типу музеев под открытым небом или музеев-скансенов. Музеи этого типа — это одна из форм сохранения и показа памятников истории и культуры в близкой к естественной среде.
Демонстрируя народную, традиционную культуру страны в единстве ее региональных и локальных особенностей, Белорусский скансен относится к музеям этнографического комплексного профиля республиканского значения. Важным элементом экспозиции музея под открытым небом является ландшафт. Белорусский скансен относительно молодой по сравнению с аналогичными музеями мира. Он был открыт в 1976 году.
Идея создания музея народной архитектуры и быта под открытым небом впервые была высказана в 1908 году известным художником Фердинандом Рущицом, однако Первая мировая война, а потом Вторая мировая война помешали осуществлению его замысла.
9 декабря 1976 Правительством Республики было принято Постановление № 367 «О создании Белорусского государственного музея народной архитектуры и быта», а для ее реализации приказом Министерства культуры организована Рабочая группа по созданию музея. В состав Рабочей группы вошли архитекторы, историки и этнографы. Началась большая научно-экспедиционная работа по регионам республики с целью изучения, поиска, фиксации и перевозки памятников народной деревянной архитектуры, предметов быта, ремесел и промыслов музейного значения.
Музейный комплекс должен был включать более 250 памятников и 50 тыс. экспонатов, производственно-хозяйственную зону, объекты инженерного обеспечения, внутримузейные дороги, объекты благоустройства.
В течение 1987 — 1994 годов для посетителей были открыты три научно-экспозиционных сектора: «Центральная Беларусь» и частично сформированные «Поозерье» и «Поднепровье». Сегодня в состав экспозиция Белорусского государственного музея народной архитектуры и быта входят около 40 объектов, часть которых находится в стадии реставрации.